Пра нас

Фонд «Nierusz Natura» быў зарэгістраваны ў Польшчы 6 сакавіка 2024 года і працягвае традыцыі грамадскага аб’яднання «Неруш», якое дзейнічала ў Баранавічах на Беларусі ў 1997–2022 гадах.

Чым мы займаемся

Мы засяроджваемся на дзейнасці, звязанай з:

  • устойлівым развіццём — сацыяльным, экалагічным і эканамічным,
  • экалогіяй і аховай навакольнага асяроддзя, у тым ліку процідзеяннем наступствам змены клімату,
  • аховай прыроды і прыродных рэсурсаў,
  • прасоўваннем стандартаў ESG (асяроддзе, грамадства, кіраванне),
  • падтрымкай грамадзянскіх ініцыятыў і дапамогай у падрыхтоўцы праектных заявак.

Што мы падтрымліваем

Мы займаемся падтрымкай:

  • грамадзянскай супольнасці і сацыяльнай інтэграцыі,
  • міжнароднага супрацоўніцтва, асабліва з краінамі былога СССР — з асаблівай увагай да Беларусі,
  • адукацыі і праектаў грамадскай карысці.

Сяброўства

Фонд з’яўляецца членам Coalition Clean Baltic і Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.