Восем шпацыраў, каб закахацца ў зялёную Варшаву

З мая па кастрычнік 2026 года фонд «Неруш Натура» запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да праекта «Зялёныя адкрыцці Варшавы». Яго мэта — паказаць сталіцу з нечаканага боку: праз яе паркі, лясы, вадаёмы і іншыя прыродныя куточкі, а заадно дапамагчы прадстаўнікам беларускай дыяспары лепш адчуць сябе ў горадзе і пазнаёміцца адно з адным.

На працягу праекта адбудуцца восем адукацыйных прагулак па самых цікавых прыродных і гарадскіх лакацыях Варшавы. Удзельнікі даведаюцца, як уладкаваны гарадскія экасістэмы і што стаіць за прынцыпамі ўстойлівага развіцця, а таксама паўдзельнічаюць у інтэграцыйных гульнях і сумесных актыўнасцях.

Акрамя саміх шпацыраў, у межах праекта мы падрыхтуем двухмоўныя — па-беларуску і па-польску — інфармацыйныя матэрыялы і серыю адукацыйных публікацый у сацыяльных сетках. Яны будуць прысвечаны ахове прыроды, адказнаму спажыванню і экалагічнаму ладу жыцця ў вялікім горадзе.

Праект рэалізуецца ў рамках Funduszu Edukacji Ekologicznej — сумеснай ініцыятывы Biura Ochrony Powietrza i Polityki Klimatycznej і Staromiejskiego Domu Kultury. Фінансаванне ажыццяўляецца са сродкаў бюджэту горада Варшавы.

Similar Posts

  • Пачынаем новую кампанію Change(K)now!

    Разам з многімі партнёрамі праекта Change(K)now! Interreg мы пачынаем новую кампанію, каб натхніць вас перагледзець свой падыход да выкарыстання ўпакоўкі для ежы. Незалежна ад таго ў школе, на мерапрыемствах ці пры заказе ежы навынас — наш выбар спрыяе забруджванню навакольнага асяроддзя і ўплывае на наша здароўе. Робячы невялікія крокі — напрыклад, выбіраючы шматразовы посуд і…

  • River University 2026

    River University 2026 збірае людзей, якія працуюць над будучыняй рэк — і мы можам дапамагчы вам далучыцца. Пра што праграма Мерапрыемства аб’ядноўвае экспертаў і практыкаў воднага сектара для абмеркавання ўстойлівасці водных рэсурсаў, аднаўлення рэк і адаптацыі да змянення клімату. Для каго 20 удзельнікаў з краін ЕС і Усходняга партнёрства. Перавагай будзе цікавасць да прэснаводных экасістэм…

  • Our Common Baltic 2026

    Our Common Baltic 2026 — цалкам фінансаваная праграма для маладых людзей, якія хочуць дзейнічаць дзеля навакольнага асяроддзя. Мы з радасцю дапаможам вам далучыцца. Пра што праграма Грамадзянская навука, экалагічная адукацыя і пошук рашэнняў для сучасных экалагічных выклікаў. Для каго Моладзь 18–24 гадоў, якая цікавіцца экалогіяй, актывізмам і нефармальнай адукацыяй. Калі і дзе 3–9 жніўня 2026…

  • Вебінар «АІ і экалогія: адказнае выкарыстанне штучнага інтэлекту»

    Ці ведаеце вы, колькі энергіі спажывае адзін запыт да ChatGPT? Што калі кожны ваш запыт да АІ пакідае след на планеце і адначасова можа яе ратаваць? Штучны інтэлект усё глыбей уваходзіць у наша штодзённае жыццё, але ці задумваемся мы пра яго ўплыў на навакольнае асяроддзе? Ці ён толькі адмоўны? На гэтым вебінары мы разбяромся, што…

  • Падкаст: клімат і бьюці-бізнес

    Ці можа надвор’е ўплываць не толькі на нашы планы, але і на стан валасоў? Як змяняецца індустрыя прыгажосці ў эпоху кліматычных змен, росту цэн на рэсурсы і павышанай увагі да экалогіі? У новым выпуску падкаста «Зялёны вектар развіцця» разам з экспертам Аленай Семянцовай гаворым пра тое, як кліматычныя фактары ўплываюць на валасы і прычоскі, якія…

  • Комікс пра экабяспеку: бясплатны адукацыйны матэрыял

    У нашай бібліятэцы з’явіўся бясплатны адукацыйны комікс пра экалагічную бяспеку — прыязнае, ілюстраванае ўвядзенне ў ахову прыроды і бяспеку ў штодзённых сітуацыях. Ён створаны для юных чытачоў і настаўнікаў — ператварае важныя тэмы экалогіі і бяспекі ў захапляльную гісторыю, якую можна прачытаць дома, паказаць сябрам ці выкарыстаць на занятках. Гэта частка нашай растучай калекцыі бясплатных…