Вебінар «АІ і экалогія: адказнае выкарыстанне штучнага інтэлекту»
Ці ведаеце вы, колькі энергіі спажывае адзін запыт да ChatGPT? Што калі кожны ваш запыт да АІ пакідае след на планеце і адначасова можа яе ратаваць?
Штучны інтэлект усё глыбей уваходзіць у наша штодзённае жыццё, але ці задумваемся мы пра яго ўплыў на навакольнае асяроддзе? Ці ён толькі адмоўны? На гэтым вебінары мы разбяромся, што сапраўды кажуць лікі, як карыстацца АІ усвядомлена і эфектыўна, пачуем экспертаў з галіны экалогіі і даведаемся пра магчымасці, якія адкрывае Nierusz Natura для студэнтаў.
Пра што будзем гаварыць
🌍 Уплыў АІ на навакольнае асяроддзе
Вялікія моўныя мадэлі патрабуюць велізарных вылічальных рэсурсаў — як на этапе трэніроўкі, так і пры штодзённым выкарыстанні. Пагаворым пра тое, які рэальны экалагічны кошт мае гэтая тэхналогія, і адначасова разгледзім, як АІ дапамагае вучоным і экалагічным арганізацыям у барацьбе з кліматычным крызісам.
✍️ Eco-friendly промпты: як пісаць лепш
Дакладна сфармуляваны запыт — гэта не толькі лепшы вынік, але і меншая нагрузка на серверы. Навучымся фармуляваць промпты, якія працуюць з першага разу: менш паўтораў, менш энергіі, больш карысці.
🌱 Магчымасці для студэнтаў
Даведаемся пра адукацыйныя і валанцёрскія магчымасці для студэнтаў з першых вуснаў: да нас далучацца старшыня кіраўніцтва фонда Nierusz Natura Уладзімір Зуеў і лідарка моладзевай групы Coalition Clean Baltic Кацярына Еўсюкова.
📅 Даты правядзення
Вэбінар адбудзецца двойчы — вы можаце выбраць зручны для вас час:
- 27 чэрвеня, 14:00 (Варшава) — Зарэгістравацца
- 29 чэрвеня, 19:00 (Варшава) — Зарэгістравацца
Удзел бясплатны. Рэгістрацыя абавязковая.
