Мы цяпер частка Climate Action Network Eastern Europe, Caucasus and Central Asia!
🌍 Яшчэ адзін важны крок для «Неруш Натура»!
Мы рады паведаміць, што Фундацыя «Неруш Натура» далучылася да Climate Action Network Eastern Europe, Caucasus and Central Asia (CAN EECCA) — рэгіянальнай сеткі Climate Action Network, якая аб’ядноўвае арганізацыі грамадзянскай супольнасці Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі.
- 🌱 барацьбы са змяненнем клімату;
- 🌿 захавання прыроды і біяразнастайнасці;
- 🤝 развіцця супрацоўніцтва паміж экалагічнымі арганізацыямі рэгіёна;
- 📢 узмацнення голасу грамадзянскай супольнасці ў міжнародных кліматычных працэсах.
Для нас гэта азначае доступ да новых ведаў, сумесных ініцыятыў, экспертнай падтрымкі і магчымасць прадстаўляць беларускі экалагічны рух на міжнародным узроўні.
Мы ўпэўнены, што толькі разам можна эфектыўна адказаць на сучасныя кліматычныя выклікі.
Дзякуем Climate Action Network EECCA за давер! Наперадзе — шмат сумеснай працы і новых магчымасцяў. 🌍💚
