Падкаст: клімат і бьюці-бізнес

Ці можа надвор’е ўплываць не толькі на нашы планы, але і на стан валасоў? Як змяняецца індустрыя прыгажосці ў эпоху кліматычных змен, росту цэн на рэсурсы і павышанай увагі да экалогіі?

У новым выпуску падкаста «Зялёны вектар развіцця» разам з экспертам Аленай Семянцовай гаворым пра тое, як кліматычныя фактары ўплываюць на валасы і прычоскі, якія трансфармацыі адбыліся ў сферы догляду за валасамі за апошнія дзесяць гадоў і наколькі экалагічным сёння можна назваць бьюці-бізнес.

У гэтым выпуску абмяркоўваем:

  • Як вільготнасць, спякота, мароз і хімічныя забруджвальнікі паветра ўплываюць на валасы і ўкладку
  • Што змянілася ў доглядзе за валасамі за апошняе дзесяцігоддзе
  • Які экалагічны след сучаснай парыкмахерскай індустрыі
  • Як рост кошту вады, электраэнергіі і іншых рэсурсаў адбіваецца на працы салонаў
  • Ці ёсць будучыня ў натуральных сродкаў догляду за валасамі ў індустрыяльным свеце

Гэта размова пра прыгажосць, экалогію, тэхналогіі і адказнасць бізнесу перад кліентамі і навакольным асяроддзем. Паслухайце першую частку — «Клімат і бьюці-бізнес».

Паслухаць

Similar Posts

  • Дапаможнік па экабяспецы: тры часткі

    У нашай бібліятэцы з’явіўся практычны дапаможнік па экалагічнай бяспецы, выдадзены ў трох частках. Тры часткі разам тлумачаць, як распазнаваць штодзённыя экалагічныя рызыкі і дзейнічаць адказна, ахоўваючы і прыроду, і ўласнае здароўе. Матэрыялы бясплатныя — іх можна чытаць, дзяліцца імі і выкарыстоўваць у школах і моладзевых групах. Спампаваць

  • Восем шпацыраў, каб закахацца ў зялёную Варшаву

    З мая па кастрычнік 2026 года фонд «Неруш Натура» запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да праекта «Зялёныя адкрыцці Варшавы». Яго мэта — паказаць сталіцу з нечаканага боку: праз яе паркі, лясы, вадаёмы і іншыя прыродныя куточкі, а заадно дапамагчы прадстаўнікам беларускай дыяспары лепш адчуць сябе ў горадзе і пазнаёміцца адно з адным. На працягу праекта адбудуцца…

  • Вебінар «АІ і экалогія: адказнае выкарыстанне штучнага інтэлекту»

    Ці ведаеце вы, колькі энергіі спажывае адзін запыт да ChatGPT? Што калі кожны ваш запыт да АІ пакідае след на планеце і адначасова можа яе ратаваць? Штучны інтэлект усё глыбей уваходзіць у наша штодзённае жыццё, але ці задумваемся мы пра яго ўплыў на навакольнае асяроддзе? Ці ён толькі адмоўны? На гэтым вебінары мы разбяромся, што…

  • Падкаст: экалагічны след хлеба

    Новы выпуск нашай серыі падкастаў «Зялёны вектар развіцця» прысвечаны пекарні! Разам з нашай госцяй — Ірынай Серажонак, сууладальніцай рамеснай пекарні Dvi Bandelės ў Вільні (@dvi_bandeles) — гаворым пра тое, дзе фарміруецца экалагічны след хлеба, як змена клімату ўплывае на пастаўкі зерна і мукі, чаму энергаэфектыўнасць становіцца пытаннем выжывання бізнесу і якія экалагічныя рашэнні дапамагаюць адначасова…

  • Our Common Baltic 2026

    Our Common Baltic 2026 — цалкам фінансаваная праграма для маладых людзей, якія хочуць дзейнічаць дзеля навакольнага асяроддзя. Мы з радасцю дапаможам вам далучыцца. Пра што праграма Грамадзянская навука, экалагічная адукацыя і пошук рашэнняў для сучасных экалагічных выклікаў. Для каго Моладзь 18–24 гадоў, якая цікавіцца экалогіяй, актывізмам і нефармальнай адукацыяй. Калі і дзе 3–9 жніўня 2026…

  • River University 2026

    River University 2026 збірае людзей, якія працуюць над будучыняй рэк — і мы можам дапамагчы вам далучыцца. Пра што праграма Мерапрыемства аб’ядноўвае экспертаў і практыкаў воднага сектара для абмеркавання ўстойлівасці водных рэсурсаў, аднаўлення рэк і адаптацыі да змянення клімату. Для каго 20 удзельнікаў з краін ЕС і Усходняга партнёрства. Перавагай будзе цікавасць да прэснаводных экасістэм…