Мы цяпер частка Climate Action Network Eastern Europe, Caucasus and Central Asia!

🌍 Яшчэ адзін важны крок для «Неруш Натура»!
Мы рады паведаміць, што Фундацыя «Неруш Натура» далучылася да Climate Action Network Eastern Europe, Caucasus and Central Asia (CAN EECCA) — рэгіянальнай сеткі Climate Action Network, якая аб’ядноўвае арганізацыі грамадзянскай супольнасці Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі.

  • 🌱 барацьбы са змяненнем клімату;
  • 🌿 захавання прыроды і біяразнастайнасці;
  • 🤝 развіцця супрацоўніцтва паміж экалагічнымі арганізацыямі рэгіёна;
  • 📢 узмацнення голасу грамадзянскай супольнасці ў міжнародных кліматычных працэсах.

Для нас гэта азначае доступ да новых ведаў, сумесных ініцыятыў, экспертнай падтрымкі і магчымасць прадстаўляць беларускі экалагічны рух на міжнародным узроўні.
Мы ўпэўнены, што толькі разам можна эфектыўна адказаць на сучасныя кліматычныя выклікі.


Дзякуем Climate Action Network EECCA за давер! Наперадзе — шмат сумеснай працы і новых магчымасцяў. 🌍💚

Similar Posts