Чыстая рака: прыборка на Пісіі

Сёння па ініцыятыве беларусаў — жыхароў Жырардува — была праведзена акцыя «Чыстая рака» па прыборцы смецця на рацэ Пісія.

Каманда была невялікая — усяго 5 чалавек (нягледзячы на аб’явы-запрашэнні ў гарадскіх сацыяльных сетках), але ёй удалося сабраць на беразе і ў вадзе 13 мяшкоў смецця — гэта прыкладна 280 кг шкла, пластыку і ўпакоўкі.

Мы таксама змаглі пратэставаць некалькі прыкладанняў, якія дапамагаюць збіраць інфармацыю пра несанкцыянаваныя звалкі смецця і арганізоўваць экалагічныя акцыі па прыборцы.

Фота з акцыі

Similar Posts