Вебінар «АІ і экалогія: адказнае выкарыстанне штучнага інтэлекту»

Ці ведаеце вы, колькі энергіі спажывае адзін запыт да ChatGPT? Што калі кожны ваш запыт да АІ пакідае след на планеце і адначасова можа яе ратаваць?

Штучны інтэлект усё глыбей уваходзіць у наша штодзённае жыццё, але ці задумваемся мы пра яго ўплыў на навакольнае асяроддзе? Ці ён толькі адмоўны? На гэтым вебінары мы разбяромся, што сапраўды кажуць лікі, як карыстацца АІ усвядомлена і эфектыўна, пачуем экспертаў з галіны экалогіі і даведаемся пра магчымасці, якія адкрывае Nierusz Natura для студэнтаў.


Пра што будзем гаварыць

🌍 Уплыў АІ на навакольнае асяроддзе

Вялікія моўныя мадэлі патрабуюць велізарных вылічальных рэсурсаў — як на этапе трэніроўкі, так і пры штодзённым выкарыстанні. Пагаворым пра тое, які рэальны экалагічны кошт мае гэтая тэхналогія, і адначасова разгледзім, як АІ дапамагае вучоным і экалагічным арганізацыям у барацьбе з кліматычным крызісам.

✍️ Eco-friendly промпты: як пісаць лепш

Дакладна сфармуляваны запыт — гэта не толькі лепшы вынік, але і меншая нагрузка на серверы. Навучымся фармуляваць промпты, якія працуюць з першага разу: менш паўтораў, менш энергіі, больш карысці.

🌱 Магчымасці для студэнтаў

Даведаемся пра адукацыйныя і валанцёрскія магчымасці для студэнтаў з першых вуснаў: да нас далучацца старшыня кіраўніцтва фонда Nierusz Natura Уладзімір Зуеў і лідарка моладзевай групы Coalition Clean Baltic Кацярына Еўсюкова.


📅 Даты правядзення

Вэбінар адбудзецца двойчы — вы можаце выбраць зручны для вас час:

Удзел бясплатны. Рэгістрацыя абавязковая.

Similar Posts

  • Праграма стыпендыяльнай праграмы Green Digital Fellowship цяпер адкрыта для падачы заявак.

    Праграма прапануе 15 студэнтам або маладым спецыялістам з усёй Еўропы магчымасць развіць навыкі лічбавай камунікацыі, даведацца пра зялёную палітыку ў Еўропе і наладзіць кантакты з актывістамі кампаній, лічбавымі стратэгамі і спецыялістамі па камунікацыях. Пра праграму Праграма праходзіць з верасня 2026 па май 2027 года і спалучае анлайн-навучанне, практычныя заданні і асабісты нэтворкінг. Удзельнікі будуць вучыцца…

  • Кава ў абарот – даём гушчы другое жыццё!

    Фонд «Nierusz Natura» пачынае рэалізацыю праекта «Кава ў абарот – лакальны цэнтр ГАЗ (гаспадаркі абаротнага цыклу) у варшаўскіх кавярнях», які фінансуецца Фондам Veolia Польшча ў рамках праграмы «Разам дзеля Рэгіёна 2026». Кожны дзень варшаўскія кавярні вырабляюць вялікую колькасць кававых фузаў (кававай гушчы) ды іншых арганічных адходаў. Аднак многія з іх могуць стаць каштоўным рэсурсам —…

  • Our Common Baltic 2026

    Our Common Baltic 2026 — цалкам фінансаваная праграма для маладых людзей, якія хочуць дзейнічаць дзеля навакольнага асяроддзя. Мы з радасцю дапаможам вам далучыцца. Пра што праграма Грамадзянская навука, экалагічная адукацыя і пошук рашэнняў для сучасных экалагічных выклікаў. Для каго Моладзь 18–24 гадоў, якая цікавіцца экалогіяй, актывізмам і нефармальнай адукацыяй. Калі і дзе 3–9 жніўня 2026…

  • Дапаможнік па бяспецы

    Кароткі дапаможнік па асабістай і экалагічнай бяспецы, падрыхтаваны на беларускай мове. Ён збірае ў адным месцы самае галоўнае — на што звяртаць увагу і як заставацца ў бяспецы ў штодзённых сітуацыях — як бясплатны рэсурс для навучэнцаў, настаўнікаў і сем’яў. Спампаваць

  • Чыстая рака: прыборка на Пісіі

    Сёння па ініцыятыве беларусаў — жыхароў Жырардува — была праведзена акцыя «Чыстая рака» па прыборцы смецця на рацэ Пісія. Каманда была невялікая — усяго 5 чалавек (нягледзячы на аб’явы-запрашэнні ў гарадскіх сацыяльных сетках), але ёй удалося сабраць на беразе і ў вадзе 13 мяшкоў смецця — гэта прыкладна 280 кг шкла, пластыку і ўпакоўкі. Мы…

  • Пачынаем новую кампанію Change(K)now!

    Разам з многімі партнёрамі праекта Change(K)now! Interreg мы пачынаем новую кампанію, каб натхніць вас перагледзець свой падыход да выкарыстання ўпакоўкі для ежы. Незалежна ад таго ў школе, на мерапрыемствах ці пры заказе ежы навынас — наш выбар спрыяе забруджванню навакольнага асяроддзя і ўплывае на наша здароўе. Робячы невялікія крокі — напрыклад, выбіраючы шматразовы посуд і…