Кава ў абарот – даём гушчы другое жыццё!
Фонд «Nierusz Natura» пачынае рэалізацыю праекта «Кава ў абарот – лакальны цэнтр ГАЗ (гаспадаркі абаротнага цыклу) у варшаўскіх кавярнях», які фінансуецца Фондам Veolia Польшча ў рамках праграмы «Разам дзеля Рэгіёна 2026».
Кожны дзень варшаўскія кавярні вырабляюць вялікую колькасць кававых фузаў (кававай гушчы) ды іншых арганічных адходаў. Аднак многія з іх могуць стаць каштоўным рэсурсам — трапіць у кампост, у гарадскія пасадкі альбо быць выкарыстаныя ў адукацыйных мэтах. Наш праект мае паказаць, як лакальна, проста і практычна можа працаваць гаспадарка замкнёнага цыклу.
Разам з трыма варшаўскімі кавярнямі мы створым невялікія лакальныя цэнтры ГАЗ. Мы правядзём аўдыты адходаў, запусцім сістэму збору фузаў, укаранім рашэнні, якія спрашчаюць сартаванне, а таксама арганізуем тры адкрытыя майстар-класы для жыхароў і моладзі.
Таксама будзе створаны практычны даведнік «ГАЗ у кавярні», які пакрокава пакажа, як падобныя рашэнні могуць укараняць іншыя гастранамічныя ўстановы. Мы хочам, каб прынамсі 100 кг кававых фузаў замест таго, каб трапіць у адходы, пайшлі на паўторнае выкарыстанне. Праект мае непасрэдна задзейнічаць каля 300 жыхароў Варшавы, а выпрацаваная мадэль зможа пасля прымяняцца і ў іншых кавярнях. Бо гаспадарка замкнёнага цыклу не абавязкова павінна пачынацца з вялікіх інвестыцый. Часам яна можа пачацца з… кубачка кавы.
Праект фінансуецца сродкамі Фонду Veolia Польшча.
#КаваЎАбарот #NieruszNatura #ГАЗ #ГаспадаркаАбаротнагаЦыклу
#Варшава #ZeroWaste #Кавярня #КававыяФузы #Экалогія #CircularEconomy
#РазамДзеляРэгіёна #ФондVeoliaПольшча
